BE RU EN

Валер Карбалевіч: Лукашэнка перажывае моцны шок

  • 6.10.2020, 17:46

Пратэсты ў Беларусі доўжацца амаль 60 дзён.

На думку палітаглядальніка Валерыя Карбалевіча, Лукашэнка перажыў і працягвае перажываць моцны шок.

Сваё меркаванне Валерый Карбалевіч выказаў у эфіры «Радыё Рацыя»:

- Гэта сапраўды для яго трагедыя. Лукашэнка раптам за некалькі месяцаў ператварыўся ў чалавека, якога мякка кажучы не любіць большасць беларускага грамадства. Ён імкнецца толькі сілавым чынам развязаць гэты канфлікт.

Дзеля таго, каб здушыць пратэст, Лукашэнка гатовы разбурыць многія функцыі дзяржавы. Яму ўжо нават нецікава, у якім вобразе ён застанецца ў гісторыі, мяркуе Карбалевіч.

Нагадаем, што паслявыбарныя пратэсты ў Беларусі доўжацца амаль 60 дзён.

Апошнія навіны