BE RU EN

Уладзімір Зяленскі: У Беларусі прыйшоў час перамен

  • 6.10.2020, 12:41

Народ больш не будзе трываць палітыку, якая была раней.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у інтэрв'ю еўрапейскай рэдакцыі амерыканскага выдання Politico, апублікаваным 6 кастрычніка, асудзіў нежаданне беларускіх уладаў ісці на дыялог з уласным народам.

«Я бачу, што народ Беларусі (дзе пратэсты ўзмацніліся пасля спрэчнага «перавыбрання» Лукашэнкі ў жніўні) больш не будзе трываць тую палітыку, якая была раней, - сказаў ён. - Уладам трэба прыслухоўвацца да людзей. І, што больш важна, нельга наладзіць дыялог, кідаючы людзей у аўтазакі за тое, што ў іх іншае меркаванне, выкарыстоўваючы дубінкі або спецыяльныя сродкі. Людзей трэба чуць. Калі людзі хочуць перамен, значыць прыйшоў час для перамен».

Зяленскі адзначыў, што ва Украіне не так даўно адбылося дзве рэвалюцыі - Аранжавая рэвалюцыя ў 2004-2005 гадах і Рэвалюцыя годнасці дзесяцігоддзем пазней. «Я назіраю там [у Беларусі] прыкладна такую ж сітуацыю», - адзначыў ён.

«Людзі не хочуць жыць, як раней. Калі няма дыялогу, калі ўлады не хочуць размаўляць пра гэта з народам і робяць выгляд, што гэта адбываецца «дзесьці, у тым ці іншым месцы, але так не ва ўсёй краіне», падымецца хваля. А вы ведаеце, што такое мора, - хваля заўсёды змывае ўсе мінулае», - падкрэсліў украінскі прэзідэнт.

Украіна не прызнала афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, далучыўшыся да адпаведнай заявы Еўразвязу. Кіеў паставіў на паўзу афіцыйныя кантакты з Менскам. Уладзімір Зяленскі заклікаў Лукашэнку правесці новыя выбары.

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба на брыфінгу 30 верасня заявіў, што афіцыйны Кіеў будзе называць Лукашэнку па імені і прозвішчыа, не ўжываючы фармулёвак «незаконна абраны» або «нелегітымны прэзідэнт».

Апошнія навіны