BE RU EN

Васіль Шлындзікаў: Заробкі беларусаў істотна змяншаюцца

  • 6.10.2020, 12:19

Падзенне ўжо пачалося.

Паводле звестак Белстата ў жніўні сярэдні заробак у краіне скараціўся.

Калі ў беларускай валюце падзенне заробку нібыта не вельмі істотнае, то ў пераліку на даляры цяперашнім курсам высвятляецца, што сярэдні заробак знізіўся вельмі адчувальна.

Былы кіраўнік канцэрна «Амкадор» Васіль Шлындзікаў у каментары udf.by адзначыў, што палітычныя падзеі ў краіне не даюць падстаў для пазітыўнага прагнозу.

«На фоне падзей, якія адбываюцца ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў наўрад ці хтосьці дасць дакладны адказ на пытанне аб суме сярэдняга заробку ў наступным годзе. Сказаць можна з упэўненасцю толькі адно: заробкі, вядома, зменшацца. Падзенне будзе не толькі да канца гэтага года, але і цягам наступнага - прытым істотнае», - сказаў Шлындзікаў.

Шлындзікаў канстатаваў, што беларуская эканоміка апынулася ў «жахлівым стане», праз стагнацыю, каранакрызіс і падзеі пасля прэзідэнцкіх выбараў.

«Беларусь у пазыках па вушы. Грошы трэба аддаваць, а аддаваць няма чым. Нічога добрага нас не чакае», - мяркуе Шлындзікаў.

Апошнія навіны