BE RU EN

ЦВК прызнала несапраўднымі вынікі выбараў парламента Кыргызстана

  • 6.10.2020, 11:39

Пратэсты трываюць.

Цэнтральная выбарчая камісія Кыргызстана прызнала несапраўднымі выбары парламента краіны. Нагадаем, пасля абвяшчэння вынікаў выбараў у краіне пачаліся пратэсты ў Бішкеку і іншых гарадах. Пратэсты перараслі ў сутычкі з сілавікамі, былі ўжытыя спецсродкі для разгону. Уночы мітынгоўцы ўвайшлі на тэрыторыю парламенту.

Пратэстоўцы вызвалілі з СІЗА экс-прэзідэнта Кыргызстана Атамбаева. У чэрвені ён быў асуджаны на 11 гадоў турмы за ўдзел у вызваленні крымінальнага аўтарытэта Азіза Батукаева.

Пазней з калоній былі вызваленыя таксама экс-дэпутат Садыр Жапараў і былы прэм'ер-міністр Сапар Ісакаў, прысуджаныя ў чэрвені на 18 гадоў турмы.

Апошнія навіны