BE RU EN

СМІ: Амбасадара Беларусі ў Латвіі адклікалі праз прызнанне паразы Лукашэнкі

  • 6.10.2020, 10:11

Васіль Марковіч заявіў пра паразу дыктатара на сустрэчы беларускага таварыства.

Былы амбасадар Беларусі ў Латвіі Васіль Марковіч быў звольнены са сваёй пасады і пазбаўлены дыпламатычнага рангу, бо на сустрэчы беларускай грамады заявіў пра перамогу на прэзідэнцкіх выбарах Святланы Ціханоўскай, паведамляе латвійскае выданне DELFI.

«Пасля прэзідэнцкіх выбараў Васіль Марковіч раптоўна з'явіўся на сустрэчы беларускага таварыства і пацвердзіў, што “ў Латвіі Ціханоўская перамагла”», – паведамляе выданне.

Васіль Марковіч стаў амбасадарам Беларусі ў Латвіі ў 2018 годзе. Увесь гэты час ён працаваў над падрыхтоўкай візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Латвію, які спачатку адклалі праз пандэмію, пасля прэзідэнцкіх выбараў і зусім скасавалі, а самому Аляксандру Лукашэнку забаранілі ўезд на тэрыторыю Латвіі.

16 верасня Аляксандр Лукашэнка сваім указам вызваліў Васіля Марковіча ад пасады надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара ў Латвійскай Рэспубліцы і пазбавіў яго дыпламатычнага рангу «за неналежнае выкананне службовых абавязкаў».

Апошнія навіны