BE RU EN

Шэраг краінаў ЕЗ адклікае сваіх амбасадараў з Беларусі

  • 6.10.2020, 7:35

Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Польшчы.

Еўрапейскі Звяз прыняў пастанову адклікаць для кансультацый частку амбасадараў, акрэдытаваных у Беларусі. Польшча і Літва ўжо адклікалі сваіх дыпламатаў.

Пра гэта паведаміў у Twitter кіраўнік МЗС Польшчы Збігнеў Рау.

"Пагадніўшыся з Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў і краінамі – чальцамі ЕЗ мы пастанавілі адклікаць для кансультацый частку амбасадараў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь», – напісаў ён, падзякаваўшы Еўразвязу за салідарнасць з Польшчай і Літвой, якая раней ужо паведаміла пра пастанову адклікаць кіраўніка свайго дыппрадстаўніцтва.

Нагадаем, 2 кастрычніка МЗС Беларусі выклікаў для кансультацыяй амбасадараў Беларусі ў Польшчы і Літве і рэкамендаваў гэтым краінам паменшыць колькасць супрацоўнікаў сваіх амбасадаў у Менску. МЗСы Літвы і Польшчы заявілі, што не будуць прытрымлівацца рэкамендацыі пра скарачэнне штата і не плануюць адклікаць сваіх амбасадараў. У адказ на гэта беларускі МЗС заявіў, што рэкамендацыі з'яўляюцца абавязковымі да выканання.

Апошнія навіны