BE RU EN

Дзесяць кранальных пасылаў Марша пенсіянераў

  • 5.10.2020, 22:40

У Менску людзі сталага ўзросту прайшліся калонай ад Дома ўрада да плошчы Якуба Коласа.

Беларусы расчуленыя акцыяй пратэсту пажылых людзей, якая адбылася ў панядзелак у другой палове дня, піша «Салiдарнасць».

Мужчыны і жанчыны сталага ўзросту прайшліся калонай ад Дома ўрада ўздоўж праспекта Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа. У сацыяльных сетках пішуць: «Марш пенсіянераў - гэта так кранальна, што складана стрымаць слёзы. Дзякуй!»,» На гэта можна глядзець бясконца!».

Мы ж сабралі дзясятку пасланняў, напісаных дэманстрантамі - немудрагеліста і без крэатыву, але б'юць у самае сэрца ўдзячных дзяцей і ўнукаў.

«Пенсіянеры - за перамены».

«Мы не змаглі раней - дапаможам цяпер».

«Бог спагоніць за кроў пралітую нявінна. Ён суддзя праведны».

«Пенсіянеры супраць усялякай беззаконнасці, гвалту і хлусні».

«Я - пенсіянерка. Я - назіральнік на выбарах з 2010 года. Я - сведка фальсіфікацый».

«Пенсiянеры Беларусi - яднайцеся!»

«Мы за мір. Жыве Беларусь! Не садызму».

«Не генацыду беларускага народа».

«Марыя ў турме грае на флейце - на ўласным пазваночніку. Мы чуем! А вы?»

«Пакуль нявінныя за кратамі - мы не спынімся».

Апошнія навіны