BE RU EN

МЗС Ірландыі: Народ Беларусі заслугоўвае, каб паважалася яго права выбару

  • 5.10.2020, 19:44

Дублін вітае санкцыі ЕЗ супраць беларускіх чыноўнікаў.

Міністэрства замежных спраў Ірландыі вітае пастанову Еўразвязу ўвесці санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, гаворыцца ў заяве намесніка міністра замежных спраў Ірландыі ў справах Еўропы Томаса Бірна.

«Народ Беларусі заслугоўвае, каб паважалася яго дэмакратычнае права выбіраць прэзідэнта. Дзеянні ўладаў абсалютна недапушчальныя», - заявіў ён.

Прадстаўнік ірландскага МЗС падтрымаў заяву Жазепа Барэля аб скарачэнні штату літоўскай і польскай амбасады ў Беларусі. У МЗС Ірландыі ўважаюць, што такія захады з боку Беларусі аслабяць адзінства ЕЗ.

Апошнія навіны