BE RU EN

«Сыну шэсць гадоў, ён ведае ўсе лозунгі і ўсё разумее»

  • 5.10.2020, 19:17

Беларусы выходзяць на пратэсты цэлымі сем'ямі.

Чытачка Telegram-канала «Баста!» падзялілася ўражаннямі ад нядзельнага Марша вызвалення.

«Традыцыйна ў нядзелю мы гуляем. Шпацыруем разам з тысячамі менчукоў, знаёмімся, усміхаемся і верым у Перамогу.

У гэтую нядзелю ўзялі з сабой і сына, яму 6 гадоў. Уражанняў у яго вядома шмат, ён усё разумее, ведае ўсе лозунгі і таму крычаў, надрываючы голас. А сёння ён намаляваў вось такі малюнак...

Можа ўсе тыя, хто баіцца, хто стаміўся выходзіць па нядзелях, хто страціў веру ў перамогу, паглядзяць, усміхнуцца і ў нядзелю будуць стаяць плячом да пляча з тысячамі смелых, свабодных, прыгожых беларусаў», - распавяла чытачка Telegram-канала.

Апошнія навіны