BE RU EN

Частка літоўскіх перавозчыкаў ужо не ездзіць праз Беларусь

  • 5.10.2020, 19:04

Яны ездзяць праз Латвію і Расею.

Прэзідэнт Нацыянальнай асацыяцыі перавозчыкаў Літвы Ромас Аусцінскас сказаў Delfi, што частка перавозчыкаў, каб аб'ехаць Беларусь, ездзяць праз Латвію і Расею.

«Сёння я размаўляў з адказнай асобай, які сочыць за сітуацыяй на мяжы, так ніякіх праверак не засталося, нас на ўнутраную мытню ў Беларусі не адпраўляюць, але частка перавозчыкаў змяніла кірунак і ездзіць праз Расею», - сказаў Аусцінскас.

У панядзелак пасля абеду, з яго слоў, чарга на мяжы Латвіі і Расеі паменшылася. «Там стаіць усяго 80 аўтамабіляў, гэта мала на гэты момант, (...) на мінулым тыдні стаяла 360 машын», - сказаў прэзідэнт Linava.

Ён сказаў, што патрабаванне МЗС Беларусі скараціць колькасць працаўнікоў пасольства Літвы ў Беларусі, выклікае заклапочанасць.

«Такі ўльтыматум у сферы дыпламатыі, мы думаем, і нас можа закрануць у той ці іншай меры ў выглядзе неадэкватных рашэнняў», - сказаў Аусцінскас.

Аднак міністр транспарту Літвы Яраслаў Наркевіч сказаў, што не бачыць «сувязі» паміж патрабаваннямі да амбасад і перавозчыкамі.

«Пытанне пасольстваў вырашае МЗС, мы не ведаем, ці будуць змены. Другі момант, у Беларусі ў нас няма аташэ ў транспарце. (...) Не бачу сувязі. На мінулым тыдні мы апошні раз абмяркоўвалі сітуацыю, адбылося пасяджэнне з перавозчыкамі, прадстаўнікамі МЗС, прэзідэнцкай службы, аналізавалі шэраг змяненняў, але іх цяпер няма», - сказаў Наркевіч.

З яго слоў, сітуацыя на мяжы з Беларуссю стабілізавалася.

«Перавозчыкі сказалі, што спачатку былі пэўныя перашкоды, затрымкі, а зараз сітуацыя стабілізавалася, няма ў Беларусі асаблівых чэргаў», - сказаў Наркевіч.

Нядаўна Лукашэнка заяўляў, што Беларусь накіруе свае грузы з Клайпедскага порта ў расейскія і «закрые мяжу з Захадам».

Апошнія навіны