BE RU EN

Беларускі рубель пачаў тыдзень з падзення

  • 5.10.2020, 17:55

Валюты пайшлі ў рост.

5 кастрычніка 2020 года на таргах БВФБ былі ўстаноўленыя наступныя афіцыйныя курсы замежных валют: курс даляра – 2,6188, курс еўра – 3,0762, курс расейскага рубля (100 RUB) склаў 3,3493, піша myfin.by.

Таргі даляра ў дачыненні да беларускага рубля скончыліся ростам на 0,0038 рубля да 2,6188, што склала 0,15%.

Сярэднеўзважаны курс еўра павялічыўся ў дачыненні да рубля на 0,0081 (0,26%), на 5 кастрычніка 2020 курс склаў 3,0762. За месяц еўра зменшыўся на 0,0449 рубля.

Таргі расейскага рубля ў дачыненні да беларускага скончыліся ростам на 0,0014 рубля (0,04%). За месяц сярэднеўзважаны курс рубля паменшыўся ўсяго на 0,1604 рубля.

У менскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў сёння а 12:00 курс куплі даляра склаў 2,565 – 2,618 рубля, курс продажу даляра 2,623 – 2,66. Еўра можна было прадаць у дыяпазоне 3 – 3,072 рубля, набыць за 3,078 – 3,11.

На гэты момант крос-курсы што да асноўных валют складаюць:

USD/RUB = 78,6 (кошт 1 даляра роўны 78,6 расейскіх рублёў),

EUR/USD = 1,176 (1 еўра каштуе 1,176 даляра),

EUR/RUB = 92,26 (92,26 рубля складае кошт 1 еўра).

Апошнія навіны