BE RU EN

Студэнты МДЛУ выйшлі на акцыю салідарнасці са Змітром Мазурам

  • 5.10.2020, 13:29

Кожны дзень!

Як паведамляе Telegram-канал «Хартыя-97», студенты Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта выйшлі на акцыю салідарнасці з затрыманым студэнтам БДУІР Змітром Мазурам. Студэнты скандуюць: «Кожны дзень!»

Нагадаем, сёння прайшоў чарговы суд над студэнтам БДУІР Змітром Мазурам. Яго абвінавацілі ва «ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» і асудзілі да 15 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе прэс-служба МУС.

25 верасня Зміцер быў затрыманы каля БДУІР, а 28 атрымаў 23 дні арышту.

Апошнія навіны