BE RU EN

Федэрацыя спартыўных журналістаў Літвы заступілася за беларускіх калег

  • 5.10.2020, 12:57

Літоўскія журналісты заклікалі Міжнародную асацыяцыю спартыўнай прэсы прыняць захады і звярнуцца да УЕФА і ФІФА.

Федэрацыя спартыўных журналістаў Літвы (LSŽF) просіць Міжнародную асацыяцыю спартыўнай прэсы (AIPS) прыняць захады для надання дапамогі беларускім спартыўным журналістам, піша "Прессбол".

"28 верасня 2020 года Федэрацыя футбола Беларусі скасавала медыя-пропуск журналіста Tribuna.com Аляксандра Івуліна на ўсе футбольныя спаборніцтвы ў Беларусі. Івулін мяркуе, што ягоная забарона з палітычных прычын, звязаных з ягонымі публікацыямі.

Федэрацыя спартыўных журналістаў Літвы выказвае занепакоенасць парушэннямі канстытуцыі, абмежаваннем свабоды слова, пераследам журналістаў у Беларусі і падтрымлівае сваіх калег у суседняй краіне.

Літоўская федэрацыя спартыўных журналістаў просіць Міжнародную асацыяцыю спартыўнай прэсы прыняць захады і звярнуцца да УЕФА і ФІФА з просьбай дапамагчы беларускім спартыўным журналістам працаваць без абмежаванняў", - гаворыцца ў лісце LSŽF на імя Джані Мерла, прэзідэнта AIPS.

Апошнія навіны