BE RU EN

«Людзі не перасталі быць супраць і менш нас не стала!»

  • 5.10.2020, 9:35

Беларусы і далей выходзяць на нядзельныя маршы.

Чытачка Telegram-канала "Баста!" з Гомеля распавяла аб вечаровых акцыях салідарнасці ў яе горадзе.

"Сёння, па версіі таварышаў міліцыянтаў, у Гомелі пратэст здзьмуўся. Калі разважаць прымітыўна, то так, не было "прыгожай карцінкі" мітынгу. Аднак народ "шпацыраваў" у цэнтры і на раёнах. Было цалкамвідавочна, хто яны і навошта шпацыруюць. Так і адпачываць у сваіх утульных дамах таварышам міліцыянтам таксама не давялося... Спяшаюся іх засмуціць, людзі не перасталі быць супраць і менш нас не стала! Зірніце ў вочы тым людзям, якія ішлі вам насустрач людзям і самі ўсё зразумееце.

P. S. Учора стыхійна ўтварыліся два ланцугі салідарнасці на Мазурава, каля крамы Алмі і ў раёне Волатава, Гомель. Добрыя традыцыі прыемна паўтараць", - распавяла чытачка Telegram-канала.

Апошнія навіны