BE RU EN

Смелыя працаўнікі МЗКЦ запісалі відэазварот: Народ Беларусі змагаецца за праўду

  • 5.10.2020, 8:29

Супрацоўнікі прадпрыемства заклікалі да новых выбараў у краіне.

Як паведамляе Telegram-канал «Наша нiва», работнікі Мінскага завода колавых цягачоў запісалі відэазварот, дзе заклікалі ўлады спыніць гвалт і правесці сумленныя выбары.

«Амаль два месяцы народ Беларусі змагаецца за праўду. Годзе пераследваць людзей, якія хочуць сумленных выбараў. Мы хочам, каб закон і справядлівасць перамаглі», - гаворыцца ў звароце.

Нагадаем, менавіта працаўнікі МКЗТ асвісталі Лукашэнку, падчас ягонага візіту на завод.

Апошнія навіны