BE RU EN

У Менску пратэстоўцы вывелі з ладу два вадамёты

  • 4.10.2020, 20:49

Адзін з няспраўных вадамётаў абліў карнікаў, што стаялі ў шарэнзе.

Удзельнікі Маршу вызвалення зняволеных у Менску сапсавалі два вадамёты, з дапамогай якіх сілавікі спрабавалі разагнаць шэсце.

Адзін эпізод адбыўся каля стэлы "Мінск - горад-герой". Мужчына адкруціў дэталь вадамёта, няспраўная машына пусціла струмень уверх, абліўшы карнікаў Караева, што стаялі ў шарэнзе.

Яшчэ адзін вадамёт пратэстоўцы вывелі з ладу на праспекце Машэрава. Яны абступілі машыну і знялі з яе каністры і іншыя дэталі. Пасля гэтага вадамёт з'ехаў.

Апошнія навіны