BE RU EN

У Менску пачаў дзейнічаць мабільны інтэрнэт

  • 4.10.2020, 18:26

Мабільны інтэрнэт-доступ адноўлены ў поўным аб'ёме.

Прапускная здольнасць мабільнага інтэрнэту, зніжаная на пэўны час праз правядзенне ў нядзелю ў Менску масавай несанкцыянаванай акцыі пратэсту, цалкам адноўленая, паведаміў правайдэр А1.

"На 18.05 выкананне паслугі перадачы звестак адноўленае ў поўным аб'ёме", - гаворыцца ў паведамленні на афіцыйнай twitter-старонцы кампаніі.

Раней кампанія інфармавала, што "ў адпаведнасці з распараджэннем упаўнаважаных дзяржаўных органаў 4 кастрычніка ў Менску зніжана прапускная здольнасць мабільнага інтэрнэту". "Выкананне гэтага патрабавання вядзе да пагаршэння якасці сэрвісу перадачы звестак або часовай недаступнасці паслугі", - папярэдзілі там.

У нядзелю ў Менску праходзіць чарговая шматтысячная акцыя пратэсту.

У Беларусі ўжо блізу два месяцы доўжацца акцыі пратэсту супраць вынікаў выбараў прэзідэнта, якія прайшлі 9 жніўня.

Апошнія навіны