BE RU EN

Жазэп Барэль адказаў на патрабаванне беларускіх уладаў аб высылцы дыпламатаў Польшчы і Літвы

  • 4.10.2020, 14:39

Афіцыйная заява.

Пастанова ўладаў Беларусі скараціць дыпламатычную прысутнасць Польшчы і Літвы пасля ўвядзення санкцый ЕЗ у дачыненні да гэтай краіны «ідзе супраць логікі дыялога з Еўразвязам» і ізалюе Менск. Такое меркаванне выказаў кіраўнік замежнапалітычнай службы ЕЗ Жазэп Барэль у распаўсюджанай у нядзелю заяве.

«Патрабаванне Менска, каб Польшча і Літва адклікалі сваіх паслоў і істотна скарацілі свае дыпмісіі ў Беларусі, неабгрунтаванае і варта жалю. Яно ідзе супраць логікі дыялога і будзе яшчэ глыбей ізаляваць улады ў Менску», - заявіў Барэль.

Ён нагадаў, што ЕЗ прадаўжае падтрымліваць дэмакратычнае права беларускага народа абіраць свайго прэзідэнта з дапамогай новых свабодных і справядлівых выбараў без вонкавага ўмяшання.

Апошнія навіны