BE RU EN

Сёння – Марш вызвалення

  • 4.10.2020, 8:19

14:00. Менск і ўсе астатнія гарады.

Незалежныя тэлеграм-каналы нагадалі беларусам пра тое, што сёння а 14-й пачнецца Марш вызвалення:

– Атрымаўшы ганебную паразу на выбарах, пацучыны кароль, падобна, надумаў папросту перасаджаць усіх нязгодных. Проста цяпер паводле надуманых крымінальных справаў сядзяць некалькі дзясяткаў чалавек. Гэта палітыкі Мікола Статкевіч, Павал Севярынец, блогеры Сяргей Ціханоўскі, Ігар Лосік, альтэрнатыўны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка, чальцы Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава, Максім Знак, Ілля Салей, актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель, Андрэй Войніч, Павал Юхневіч. А таксама дзясяткі іншых грамадзянскіх актывістаў, блогераў, проста неабыякавых беларусаў, якія адважыліся сказаць «не» былому кіраўніку.

Пасадкі і рэпрэсіі прадаўжаюцца і да сёння. Толькі на гэтым тыдні былі арыштаваныя блізу дзясятка чалавек, сярод іх тытулаваная баскетбалістка Алена Леўчанка, студэнт БДУІР Зміцер Мазура, палітычны блогер Эдуард Пальчыс.

Улада трымае гэтых людзей у закладніках. У надзеі, што можна будзе як раней гандляваць іх свабодай для перамоваў з краінамі ЕЗ. Толькі былы прэзідэнт забыўся, што ён былы і гаварыць з ім больш ніхто не будзе. Ніхто не вядзе перамовы з тэрарыстамі. Гэта не разменныя манеты, гэта нашы сябры, калегі і суайчыннікі. І вам нас не запалохаць. Мы іх не забыліся і патрабуем вызвалення ЎСІХ палітычных зняволеных!

Нядзеля!

МЕНСК:

– 14:00, як звычайна, збіраемся ў цэнтры ў раёне Стэлы.

Бярэм з сабой партрэты палітвязняў і плакаты з патрабаваннем вызваліць закладнікаў рэжыму.

ЖОДЗІНА, БАРАНАВІЧЫ:

– 14:00 маршы да СІЗА.

Узурпатар, вызваляючы месца ў Менску пад новых закладнікаў, перавёў частку палітвязняў у турмы вашых гарадоў. Хай яны пачуюць народную падтрымку!

АСТАТНІЯ ГАРАДЫ:

– 14:00

Амаль у кожным абласным і раённым цэнтры ёсць СІЗА, ці ЦІП, ці ІЧУ, дзе ўтрымліваюцца вашы суседзі, жыхары аднаго з вамі горада, якія выйшлі на мірны пратэст і патрапілі ў закладнікі да пацучынага караля.

У мэтах бяспекі:

старайцеся сабрацца да 14.00, максімум да 15.00, так вы засцеражаце сябе і іншых ад затрымання на падыходах,

надзявайце маскі. Ідзе другая хваля каранавірусу.

Падрабязней пра маршрут мы паведамім пазней.

Узурпатар не здолее запалохаць нас пасадкамі.

МЫ ПАТРАБУЕМ ВЫЗВАЛІЦЬ УСІХ ПАЛІТВЯЗНЯЎ!

АДЗІН ЗА ЎСІХ І УСЕ ЗА АДНАГО!

Апошнія навіны