BE RU EN

Лекарка назвала новыя нюансы COVID-19 у дзяцей

  • 3.10.2020, 20:25

Каранавірус у дзяцей не заўсёды праяўляецца такімі ж сімптомамі, як і ў дарослых.

Акрамя агульнавядомых прыкметаў хваробы ў дзяцей COVID-19 можа суправаджацца яшчэ разладамі стрававальнай сістэмы – дыярэяй і млоснасцю, піша rbc.ua.

Акрамя таго, ёсць і іншыя нюансы, якія датычацца каранавірусу ў дзяцей. Як расказала на сваёй старонцы ў Facebook украінская лекарка Уляна Супрун, дзеці школьнага ўзросту не выконваюць ролі ў перадачы вірусу. Як паказваюць даследаванні, большасць дзяцей інфекуецца ад дарослых, часцей за ўсё ў сваіх сем'ях.

У дзяцей менш шанцаў інфекавацца COVID-19, меншая верагоднасць цяжкасці хваробы і праяваў класічных сімптомаў каранавірусу. Большасць дзяцей пераносяць хваробу лёгка і асноўнымі сімптомамі былі: падвышаная тэмпература цела, кашаль, насмарк і стомленасць.

"Вялікае сістэматычнае даследаванне ўключае ў сябе абследаванне 7780 выпадкаў COVID-19 у дзяцей. У адрозненне ад дарослых, у дзяцей радзей з'яўляліся цяжкія сімптомы верхніх дыхальных шляхоў, якія трэба было лячыць у аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі. Канкрэтна ў гэтым даследаванні 7 смерцяў, а таксама 11 выпадкаў мультысістэмнасці запаленчага працэсу ў дзяцей", – патлумачыла Супрун.

Мультысістэмны запаленчы працэс – гэта рэдкае, але сур'ёзнае захворванне, якое можа выклікаць запаленне сэрца, сасудаў, нырак, лёгкіх, мозгу, скуры і вачэй. Яго пачалі фіксаваць толькі месяц таму і прычына пакуль невядомая. Большасць выпадкаў аб'ядноўвае тое, што дзеці мелі пазітыўны тэст на COVID-19 або ўжо перахварэлі на новы вірус. Ва Украіне пакуль зафіксаваны толькі адзін такі выпадак.

Хто знаходзіцца ў асаблівай групе рызыкі

– Нованароджаныя да 1 года.

– Дзеці, у якіх ёсць хранічныя захворванні лёгкіх, астма, цукровы дыябет, прыроджаныя хваробы сэрца або атлусценне.

– Імунасупрэсіўны стан (у выніку пэўных захворванняў або прыёму лекаў, якія саслабляюць імунную сістэму).

– Дзеці з рэдкімі захворваннямі

Спецыялістка параіла бацькам штодня правяраць дзяцей на наяўнасць сімптомаў CОVID-19. Асаблівую ўвагу варта звярнуць на высокую тэмпературу, боль у горле, новы некантраляваны кашаль, які ўскладняе дыханне, дыярэю, ваніты, боль у жываце. Таксама дзецям трэба дапамагаць прывыкнуць да новай рэальнасці – нашэнне маскі, патрэба прытрымлівацца сацыяльнай дыстанцыі, скарачэнне зносінаў і сацыяльных кантактаў.

Апошнія навіны