BE RU EN

Павел Клімкін: Ніколі не бачыў, як Пуцін есць на сустрэчах

  • 3.10.2020, 19:18

А ваду прэзідэнту РФ прыносяць асобна ад іншых удзельнікаў.

Прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну падчас сустрэчаў падаюць ваду асобна, на перамовах ён нічога не есць. Такімі назіраннямі падзяліўся экс-міністр замежных справаў Украіны Павел Клімкін у інтэрв'ю "Радіо Свобода" ў суботу, 3 кастрычніка.

"У яго (Пуціна) вельмі хітра ўсё гэта наладжана. На ўсіх гэтых самітах ён нічога не есць. Ніколі не бачыў, каб Пуцін нешта еў... Ён нічога не есць. Усе ядуць, трэба нейкае печыва пад каву перахапіць, а Пуцін... Рэальна не памятаю, каб ён нешта еў", – расказаў ён.

Пуцін паводзіў сябе падобным чынам на перамовах у Менску ў лютым 2015 года, калі склалі другія Менскія пагадненні. І ягоныя паводзіны спрацавалі, мяркуе Клімкін.

"У нейкі момант Пуцін пачаў уводзіць у зман Меркель, што татальна змяніла гэты асаблівы кантакт. Што тычыцца Макрона, гэта яшчэ наперадзе", – спрагназаваў экс-міністр.

Апошнія навіны