BE RU EN

Трампу зрабілі ін'екцыю антыцелаў супраць каранавірусу

  • 3.10.2020, 18:31

Акрамя гэтага, прэзідэнт ЗША прымае цынк, вітамін D, фаматыдын, мелатанін і аспірын.

Лекар прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Шон Конлі расказаў пра стан і лячэнне кіраўніка Белага дому, які заразіліся на каранавірус.

Паводле словаў Конлі, у якасці захаду засцярогі Трампу зрабілі ін'екцыю з васьмі грамаў кактэйлю полікланальных антыцелаў кампаніі Regeneron. Акрамя гэтага, прэзідэнт прымае цынк, вітамін D, фаматыдын, мелатанін і аспірын.

Лекар дадаў, што Трамп адчувае сябе стомленым, але застаецца ў добрым настроі, за ім сочыць каманда экспертаў. Добра сябе адчувае першая лэдзі Мелані Трамп, у яе назіраецца галаўны боль і лёгкі кашаль. Тэсты на каранавірус астатніх чальцоў сям'і паказалі адмоўныя вынікі.

Раней прэс-сакратарка прэзідэнта ЗША Кейлі Макінані паведаміла, што сімптомы COVID-19 у амерыканскага лідара «мяккія». Яна таксама дадала, што ён «напружана працуе». Пры гэтым выданне Vanity Fair са спасылкай на крыніцы ў Рэспубліканскай партыі паведаміла, што стан Трампа пагоршыўся. Адзначаецца, што ў яго з'явіліся кашаль і тэмпература.

Пра заражэнне амерыканскага прэзідэнта каранавірусам стала вядома раніцай 2 кастрычніка. У ягонай жонкі Мелані Трамп тэст таксама выявіў каранавірус. Трамп пакуль не мае намеру перадаваць свае паўнамоцтвы віцэ-прэзідэнту ЗША Майку Пенсу.

Апошнія навіны