BE RU EN

Галоўную рэдактарку «Сильных новостей» і яе мужа пакінулі ў ІЧУ да суда

  • 3.10.2020, 17:48

Іх дзеці ў сваякоў.

Ганну і Дзяніса Якштасавых (галоўная рэдактарка парталу «Сильных новостей» і яе муж, супрацоўнік партала) пакінулі ў Ізалятары часовага ўтрымання да суда.

Пра гэта «Радыё Свабода» распавёў ўладальнік «Сильных новостей» Пётр Кузняцоў.

Чакаецца, што суд над імі адбудзецца ў панядзелак.

І на Ганну, і на Дзяніса склалі пратаколы за ўдзел «у несанкцыянаванай акцыі». Яны прысутнічалі на мітынгах, але як журналісты. Іх непаўналетнія дзеці засталіся ў сваякоў.

Раніцай 3 кастрычніка ў Гомелі ў доме журналістаў быў праведзены ператрус. Са слоў маці Дзяніса, усю тэхніку з дому забралі.

Апошнія навіны