BE RU EN

82-гадовая мянчанка: Я выходжу на ўсе Маршы

  • 3.10.2020, 17:37

Софія Мікалаеўна выходзіць на ўсе акцыі пратэсту.

Софіі Мікалаеўне 82 гады. Сёння яна ўдзельнічала ў Кветкавым маршы і наведвае практычна ўсе пратэстныя акцыі на выходных, піша тэлеграм-канал nn.by.

Пасля «інаўгурацыі» ёй у вочы трапіў газ на акцыі, але яна прадаўжае выходзіць, каб падтрымаць моладзь. Абураецца, калі дэманстрантаў абражаюць і кажа, што на акцыях пратэсту вакол адны прыгожыя людзі.

- Колькі ўжо можна хлусіць? Я па жыцці люблю праўду, - кажа Софія Мікалаеўна.

Апошнія навіны