Беларускі выйшлі на Кветкавы марш
- 3.10.2020, 15:06
Жанчыны прайшліся па вуліцах Менска.
Беларускі выйшлі на традыцыйны суботні жаночы марш. Сёння ён названы кветкавым маршам. Жанчыны выйшлі на вуліцы ў розных частках Менска.
Сайт Charter97.org вядзе анлайн-трансляцыю Маршу.
18:32 Удзельніцы кветкавага маршу пакінулі лукашысцкім прапагандыстам пасланне.
17:43 Сафіі Мікалаеўне 82 гады. Сёння яна ўдзельнічала ў Кветкавым маршы і наведвае ўсе пратэставыя акцыі на выходных, а таксама ходзіць на раённыя сустрэчы.
16:52 Жанчыны з кветкамі прадаўжаюць гуляць па цэнтры горада.
16:32 Мужчыны падыходзяць да дзяўчат з кветкамі і фатаграфуюцца з імі як з зоркамі.
16:15 Менскія дзяўчаты паасобку ходзяць уздоўж праспекта Незалежнасці.
15:49 Беларускі шпацыруюць паасобку і маленькімі групамі па ўсёй сталіцы.
15:31 Жанчыны з кветкамі шпацыруюць па цэнтры Менска цэлымі сем'ямі.
15:30 Салігорск выйшаў на шматлюдны марш.
15:26 Людзі з кветкамі шпацыруюць у раёне плошчы Перамогі ў Менску.
15:18 Дзяўчаты выйшлі на марш у Зялёным Лугу.
15:07 Кветкавы марш пачаўся на Лагойскім тракце ў Менску.