BE RU EN

«Жанчыны праводзяць стары рэжым»

  • 3.10.2020, 13:59

З'явілася новая песня, прысвечаная беларускім пратэстам.

Менскі гурт PyLai прэзентаваў песню «Женщины не гуляют», прысвечаную пратэстам у Беларусі і Жаночым маршам, між іншым, паведамляе gazetaby.com.

У апісанні да кліпа на YouTube-канале гурта гаворыцца: «Сярод усіх тых драматычных падзей лета 2020-га года найбольш кранальнай і натхняльнай для нас стала шэсце жанчын. Нашых адважных, шчырых і светлых беларусак, якіх не разбіць, не спыніць, не стрымаць. Без аніякіх сумневаў, гэтыя падзеі ўвойдуць у гісторыю».

Гурт PyLai - пераможца шостага конкурсу «Заспявай» Belsat Music Live.

І яшчэ некалькі навінак беларускай пратэстнай музыкі, прэзентаванай у апошнія месяцы.

«Новы лірык-відэа на самую свежую песню «Ворагі народу». 3 хвіліны і 24 секунды пра той самы абсурд, у якім мы ўсе зараз знаходзімся, наўпрост з экрану. Слухайце, дзяліцеся і вучыце словы! Жыве Беларусь!» - піша Лявон Вольскі пра свой новы твор.

«Адважным і светлым дзяўчатам Беларусі прысвячаецца!» - прысвячэнне ад Naviband.

Апошнія навіны