BE RU EN

МЗС Беларусі: прапановы аб скарачэнні дыпламатычнага персаналу ў пасольствах Літвы і Польшчы абавязковыя да выканання

  • 3.10.2020, 13:26

Лукашэнкаўскія чыноўнікі ідуць на абвастрэнне канфрантацыі з суседзямі.

Прапановы МЗС Беларусі аб скарачэнні дыпламатычнага персаналу ў пасольствах Літвы і Польшчы ў Менску абавязковыя да выканання. Пра гэта пішуць РІА «Новости» і ТАСС са спасылкай на словы прэс-сакратара ведамства.

Гэта стала адказам на заяву міністра замежных спраў Літвы Лінаса Лінкявічуса аб тым, што Літва не мае намеру адклікаць свайго амбасадара ў Беларусі для кансультацый або скарачаць штат амбасады.

Кіраўнік МЗС Польшчы Збігнеў Раў таксама напісаў, што Варшава пакуль не мае намеру адклікаць свайго амбасадара з Беларусі для кансультацый.

Нагадаем, беларускае МЗС 2 кастрычніка запатрабавала ў пасольстваў Польшчы і Літвы ў нашай краіне скараціць колькасць дыпламатаў, якія працуюць у Беларусі. Там таксама паведамілі, што паслы Беларусі ў Польшчы і Літве з 5 кастрычніка адклікаюцца ў Менск для кансультацый, і прапанавалі Варшаве і Вільні рушыць услед гэтаму прыкладу.

Апошнія навіны