BE RU EN

Беларускія забастоўкі ўдарылі па НПЗ

  • 3.10.2020, 15:29

Страты рэжыму вылічаюцца мільярдамі.

Віцэ-прэзідэнт Расейскага саюза хімікаў Марыя Іванова на канферэнцыі «Argus Нефтегазохимия - 2020» распавяла пра тое, што страйкі, якія прадаўжаюцца ў Беларусі, нясуць зніжэнне загрузкі нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў, паведамляе officelife.media.

«Гэта па ланцужку адаб'ецца і на вытворчасці нафтахімічнай індустрыі», - упэўненая Іванова.

Тэма забастовак на беларускіх прадпрыемствах сёння закранула і Forbes. Часопіс нагадаў пра тое, што ў $500 млн ацаніў шкоду ад забастовак на беларускіх прамысловых прадпрыемствах памочнік Лукашэнкі Валеры Бельскі. Адтэрмінаваная шкода ад забастовак, на яго думку, «вылічаецца мільярдамі».

Як паведамляў Charter97.org, пра забастоўкі працоўныя беларускіх прадпрыемстваў аб'яўлялі пасля брутальных затрыманняў і разгонаў сілавікамі мірных акцый пратэсту, якія адбыліся пасля 9 жніўня.

Апошнія навіны