BE RU EN

Названыя пяць даступных прадуктаў з цынкам для лепшай абароны ад каранавіруса

  • 3.10.2020, 11:07

Спіс ухвалены гішпанскімі медыкамі.

Даследаванні паказваюць, што нізкі ўзровень цынку можа павялічыць рызыку смерці ад каранавіруснай інфекцыі, - таму важна, каб рацыён ва ўмовах пандэміі абавязкова ўтрымліваў прадукты, багатыя гэтым мінералам, піша healthinfo.ua.

Цынк неабходны чалавечаму арганізму для розных функцый: ён удзельнічае ў працэсах дзялення клетак, расшчаплення вугляводаў, выконвае важную ролю ва ўмацаванні імунітэту. Медыцынскія работнікі адзначаюць, што ў нашы дні, акрамя захавання ўсіх мер стрымлівання каранавіруса, трэба таксама рыхтаваць арганізм да барацьбы з ім.

Гэтаму ў тым ліку спрыяе спажыванне пэўных прадуктаў, багатых пэўнымі пажыўнымі рэчывамі.

«Выратавальнікамі ад смяротнай віруснай інфекцыі могуць быць не толькі вітаміны С і D. Узровень цынку ў арганізме таксама можа значна ўплываць на ўспрымальнасць да COVID-19 і цяжар яго плыні. Нядаўна праведзенае даследаванне паказала, што нізкі ўзровень цынку ў крыві можа азначаць горшы зыход для пацыентаў з каранавірусам, павялічваць верагоднасць іх смерці», - нагадалі спецыялісты, спасылаючыся на звесткі супрацоўнікаў бальніцы Дэль Мар, Гішпанія.

Для папаўнення цынку і лепшай абароны арганізма ад каранавіруса экспэрты раяць уключыць у рацыён пяць даступных прадуктаў, насычаных гэткім важным мінералам.

Бабовыя. Для лепшага засваення цынку з гэтай групы прадуктаў медыкі раяць падвяргаць іх замочванню, варэнню, прарошчванню.

Арэхі і насенне. Насенне гарбуза, кунжуту і кеш’ю асабліва багатыя патрэбным арганізму рэчывам.

Малочныя прадукты. Акрамя цынку яны з'яўляюцца багатай крыніцай і іншых пажыўных рэчываў. Асабліва карысная малочная прадукцыя, якая прайшла ферментацыю, - натуральны ёгурт, ражанка, тварог, сыр.

Яйкі. Яны ўтрымліваюць вялікую колькасць цынку, дзякуючы чаму эфектыўна ўмацоўваюць імунітэт.

Цёмны шакалад. Ён забяспечвае арганізм не толькі цынкам, але і антыаксідантнымі рэчывамі, якія змагаюцца з запаленнем, паляпшаюць працу сэрца, мозгу.

Апошнія навіны