BE RU EN

Майк Пампеа: Злучаныя Штаты Амерыкі прыцягнуць да адказнасці тых, хто падрывае дэмакратыю ў Беларусі

  • 3.10.2020, 10:21

Супраць іх будуць прыняты дадатковыя захады.

ЗША працягнуць рабіць захады супраць тых, хто падрывае дэмакратыю ў Беларусі. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампея.

«ЗША будуць выкарыстоўваць усе магчымыя для нас інструменты, каб прыцягнуць да адказнасці тых, хто мае намер падарваць дэмакратыю», - напісаў Майк Пампеа ў сваім Twitter.

Пампеа падкрэсліў, што Дзярждэпартамент вітае пастанову Мінфіна ЗША ўвесці санкцыі супраць шэрагу беларускіх афіцыйных асоб, адказных за рэпрэсіі і фальсіфікацыю выбараў. Нагадаем, у санкцыйны спіс ЗША ўвайшлі 8 чалавек з ліку кіраўнікоў сілавікоў і Цэнтрвыбаркама.

Апошнія навіны