BE RU EN

Лукашэнка стрэліў сабе ў нагу

  • 3.10.2020, 14:00

Узурпатар сам «лезе ў бутэльку».

Афіцыйны Менск заявіў пра санкцыі ў адказ на санкцыйны спіс Еўразвязу: чорны спіс еўрапейскіх чыноўнікаў (які не абнародуецца), патрабаванні да Літвы і Польшчы скараціць дыпламатычны штат, адкліканне паслоў з гэтых краін «для кансультацый», пераакрэдытацыя журналістаў замежных СМІ.

Да якіх наступстваў гэта можа прывесці? Беларускія ўлады стрэлілі сабе ў нагу, уважае выданне «Салідарнасць».

Выданне прыводзіць таксама меркаванне палітычнага аглядальніка Аляксандра Класкоўскага, выказанае на сайце naviny.media.

«Аднак Менск бравіруе і сам лезе ў бойку з даволі асцярожным у беларускім пытанні Захадам.

Выхад Беларусі з сумесных з ЕЗ праграм і праектаў, чым таксама пагражае МЗС, натуральна, ударыць найперш па самой Беларусі.

Яшчэ раней Лукашэнка асабіста аддаў распараджэнне прапрацаваць пытанне перакідання беларускага экспарту з літоўскіх партоў на расейскія. Незалежныя экспэрты дружна сцвярджаюць, што гэта нявыгадна эканамічна і ўзмацняе і так празмерную залежнасць Беларусі ад усходняй суседкі. Аднак высокае начальства, мабыць, кіруецца логікай «назло маме вушы адмарожу».

Хоць самі па сабе персанальныя санкцыі ЕЗ - толькі камарыны ўкус, чыста псіхалагічны раздражняльнік, але ў цэлым крах заходняга вектара знешняй палітыкі прывядзе і да велізарных фінансава-эканамічных страт», - піша палітычны аглядальнік.

Апошнія навіны