BE RU EN

«Баста!»: План дзеянняў 3 кастрычніка

  • 3.10.2020, 11:57

Працягваем наступ на ўзурпатара і рыхтуемся да Маршу вызвалення ў нядзелю.

Тэлеграм-канал «Баста!» і іншыя незалежныя тэлеграм-каналы звярнуліся да беларусаў у суботу, 3 кастрычніка.:

- Добрай раніцы, сябры! Працягваем сёння наступ на узурпатара па ўсіх франтах, праяўляем салідарнасць і не забываемся пра падрыхтоўку да ўдарнага Маршу вызвалення ў нядзелю.

Максімальна распаўсюджваем інфармацыю пра падрыхтоўку нядзельнага Марша вызвалення. Інтэрнэт, улёткі, стыкеры, графіці, крэатыўныя заклікі, размовы з суседзямі і калегамі. Запрашаем на Марш усіх усімі даступнымі спосабамі. Рыхтуем плакаты і партрэты палітвязняў.

Новы фармат жаночых акцый

15:00-17.00 Кветкавы дэмарш выдатных жанчын супраць гвалту і масавых затрыманняў. Выходзім на праспект Незалежнасці там, дзе вам зручна. Шпацыруем, не ствараючы вялікіх згуртаванняў, сыходзімся і тут жа разыходзімся, змешваючыся з натоўпам.

Месца можа памяняцца, сочыце за навінамі. Прыгажосць выратуе свет!

Партызанскі пратэст усюды

Як паказала практыка, супраць лакальных акцый улада нямоглая. Мы больш мабільныя і больш арганізаваныя, чым яна. Мы добра ведаем свае гарады, мікрараёны, кварталы. Мы ўжо пазнаёміліся са сваімі суседзямі. Мы стварылі групы Супраціву па ўсёй краіне.

Дамаўляемся з суседзямі - выходзім на вуліцу. Дамаўляемся з калегамі па працы - выходзім на вуліцу. Дамаўляемся ў лакальных чатах - выходзім на вуліцу.

Нас павінна быць відаць па ўсіх гарадах кожны дзень. Выкарыстоўваем усе формы пратэстаў - вулічныя маршы, акцыі ў ВНУ, блакады дарог, канцэрты ў людных месцах, вывешванне сцягоў і транспарантаў.

Падтрымлівайце затрыманых і іх сем'і. Пішыце лісты палітвязням.

Для ключавых кірункаў нашай дзейнасці вельмі важна асвятленне ў СМІ. Абавязкова паведамляйце нам на @adm_basta ўсю інфармацыю пра пратэсты і страйкі ў вашым горадзе! Дасылайце фота і відэа. Хай уся Беларусь і ўвесь свет даведаюцца пра нашу барацьбу за свабоду!

Адзін - за ўсіх, а ўсе - за аднаго!

Апошнія навіны