BE RU EN

Польшча адмовілася адклікаць свайго амбасадара і скарачаць колькасць дыпламатаў у Беларусі

  • 3.10.2020, 10:25

Кіраўнік польскага МЗС адхіліў прапанову беларускіх уладаў.

Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў адказаў у сваім «Твітэры»: на прапанову МЗС Беларусі скараціць колькасць польскіх дыпламатаў у Беларусі:

«Беларусь адклікала сваіх паслоў у Польшчы і Літве для кансультацый і чакае таго ж ад Польшчы і Літвы. Разам з Лінкявічусам (міністрам замежных спраў Літвы - рэд.) мы перакананыя, што камунікацыйныя каналы павінны быць захаваныя, і на гэтым этапе мы не збіраемся адклікаць нашых амбасадараў для кансультацый».

Раней Літва адмовілася скарачаць колькасць сваіх дыпламатаў у Беларусі.

Апошнія навіны