BE RU EN

Мытнікі на беларускай мяжы забараняюць увозіць набытыя тавары з краін ЕЗ

  • 3.10.2020, 14:03

Тавары прымушаюць выкідваць прама на мяжы.

Чытач тэлеграм-канала «Баста» распавёў гісторыю пра тое, як мытнікі на беларускай мяжы забараняюць увозіць набытыя тавары з краін ЕЗ.

- 19 верасня я перасякаў мяжу Польшча - Беларусь у Бераставіцы. Вяртаўся з працы да сям'і. Але на мытні давялося выслухаць тлумачэнні, чаму я павінен выкінуць шакаладкі і астатнія рэчы прама на мяжы.

З аўтобуса высадзілі 6 чалавек. Я выкінуў тавараў на суму 20 еўраў, іншыя людзі на 150. Дзіцячы абутак, цацкі для дзяцей і т.д.

Мытнік сказаў, што паступіў загад не прызнаваць тавар, набыты за мяжой для асабістага карыстання. Гэта значыць яго трэба альбо размытніць, альбо вярнуць, у маім выпадку - у Польшчу. Незалежна, што вязеш: дзве шакаладкі ці тавар на 100 еўраў.

Апошнія навіны