BE RU EN

Нарвегія абвінаваціла Расею ў хакерскай атацы на парламент у Осла

  • 13.10.2020, 21:53

З паштовых скрынь некаторых прадстаўнікоў парламента былі выкрадзены буйныя аб'ёмы звестак.

Міністр замежных спраў Нарвегіі Іне Эрыксен Сёрэйдэ абвінаваціла Расею ў хакерскай атацы на нарвежскі парламент - стортынг, пра якую стала вядома 24 жніўня. «Зыходзячы з існай ва ўрада інфармацыі, мы ўважаем, што Расея нясе адказнасць за гэтую аперацыю», - гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце ведамства ў аўторак, 13 кастрычніка, паведамляе DW.

Атака на паштовыя сістэмы парламента названая ў дакуменце вельмі сур'ёзным інцыдэнтам, які закранае найважнейшы дэмакратычны інстытут Нарвегіі. «Рост выкарыстання лічбавых рашэнняў азначае, што пагрозы супраць нас таксама перамясціліся на лічбавую арэну», - адзначаецца ў заяве.

Раней кіраўнік IT-аддзела нарвежскага парламента Марыяна Андрэасен паведаміла, што стортынг стаў ахвярай кібератакі, накіраванай на ўнутраную сістэму электроннай пошты. Адзначалася, што з паштовых скрынь некаторых прадстаўнікоў парламента былі выкрадзеныя буйныя аб'ёмы звестак.

Апошнія навіны