BE RU EN

У сераду ў Беларусі чакаецца да +19 градусаў

  • 13.10.2020, 18:25

Будзе воблачна з прасвятленнямі.

Дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 14 кастрычніка, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна з прасвятленнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, уначы месцамі на захадзе - моцныя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер прагназуецца ўсходні з пераходам на паўднёвы 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с, у начныя і ранішнія гадзіны месцамі на захадзе - да 15-17 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 9-15 градусаў цяпла, на ўсходзе краіны - плюс 16-19 градусаў.

Апошнія навіны