BE RU EN

Прагноз The Economist дае Байдану 91% шанцаў на перамогу ў выбарах прэзідэнта ЗША

  • 13.10.2020, 16:55

Выбары прызначаныя на 3 лістапада.

За тры тыдні да выбараў прэзідэнта ЗША часопіс The Economist палепшыў прагноз на перамогу кандыдата ад дэмпартыі Джо Байдана. Сёння аналітыкі мяркуюць, што шанцы Байдана на перамогу значна вышэйшыя, чым у дзейнага кіраўніка дзяржавы Дональда Трампа, якога вылучылі рэспубліканцы, піша «Зеркало недели. Украіна».

Згодна з прагнозам, Байдану даюць 91% шанцаў на перамогу ў калегіі выбарнікаў. Яму таксама даюць 99% на перамогу ва ўсеагульным галасаванні.

Аналіз звестак апытанняў, эканомікі і дэмаграфічных паказчыкаў для прагназавання выбараў у ЗША ў 2020 годзе паказвае, што Байдан можа набраць 347 галасоў калегіі выбарнікаў.

Для перамогі на выбарах прэзідэнта кандыдату неабходна набраць 270 галасоў з 538.

Аналітыкі мяркуюць, што Трамп атрымае 191 голас калегіі.

Але для Трампа прагноз ўсё адно несуцяшальны. Аналітыкі даюць яму толькі дзевяць адсоткаў у калегіі выбарнікаў і адзін адсотак на перамогу ў агульнанацыянальным галасаванні.

Варта адзначыць, што ў Байдана найлепшыя рэйтынгі перад выбарамі, чым ва ўсякага прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта ЗША з 1936 года.

Апошнія навіны