BE RU EN

Проста не выйдзіце на працу!

  • 13.10.2020, 15:10

Эмацыйны заклік да беларускіх працоўных.

Тэлеграм-канал «Баста!» апублікаваў эмацыйны ліст чытача пра забастоўкі:

«Гэты крык душы ўжо не спыніць. Рабочыя! Сёння на вуліцах пенсіянеры, студэнты, і нават бізнэсоўцы, якія губляюць не проста заробак, а ўсё - бізнэс, будучыню, маёмасць. Першыя ахвяруюць сваім жыццём дзеля дзяцей і ўнукаў. Другія разумеюць, што жыць рабамі не змогуць. Трэція стаміліся жыць у сталым страху, калі справа заводзіцца па пстрычцы пальца без прычын, а проста таму, што рэкет даўно ўзаконены.

Але тысячы «суровых мужыкоў» прадаўжаюць хадзіць на завод за 300 даляраў. Прачніцеся! Вы выракаеце сябе на жабрацкае існаванне, пра будучыню нашых дзяцей нават страшна падумаць. Калі ласка, проста не выйдзіце на працу. З любой даты, усё адно, дамоўцеся паміж сабой у цэхах і проста застаньцеся дома, едзьце на лецішча, куды заўгодна. Выключыце тэлефоны або проста не падымайце іх.

Вас не змогуць сілком прымусіць працаваць, пагрозы звальнення - пусты гук. Яны самі баяцца гэтага, як агню. Чаму вы думаеце, разнастайныя качанава рынуліся з паездкамі па заводах у сярэдзіне жніўня? Пасля гучнага «Сыходзь» на МЗКЦ, запанавала маўчанне. Не трэба нікуды хадзіць, збірацца на прахадных, спрабаваць абвясціць «законны» страйк, закона больш няма. Проста застаньцеся дома, усяго на два тыдні. Гэтага будзе дастаткова, паверце. Не спрабуйце апраўдаць сябе любоўю да прадпрыемства, жалем да кіраўніка, крэдытамі і растэрміноўкамі. Наша сіла ў салідарнасці, гэта ўжо не раз даводзілі, усім хто будзе ў бядзе, дапамогуць».

Апошнія навіны