BE RU EN

Двор менскага РУУС закідалі кактэйлямі Молатава

  • 13.10.2020, 12:46

Часткова згарэў службовы аўтобус.

Уночы ў двор Савецкага РУУС кідалі кактэйлі Молатава. Гарэў службовы аўтобус. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал прэс-сакратара МУС Беларусі.

Гэта здарылася пад 5 гадзін раніцы, у двор управы закінулі тры бутэлькі з запальнай сумессю.

Адзін з набояў трапіў у службовы аўтобус, той загарэўся. Міліцыянты не дазволілі полымю ахапіць транспартны сродак цалкам, але ён пашкоджаны.

Апошнія навіны