BE RU EN

Амбасадарка Вялікабрытаніі пакінула Беларусь

  • 13.10.2020, 12:26

Дата вяртання дыпламаткі невядомая.

Амбасадарка Вялікабрытаніі Жаклін Перкінс пакінула Беларусь. Пра гэта паведамілі ў дыпмісіі, паведамляюць naviny.by.

«Амбасадарка з'ехала ў гэтую нядзелю (11 кастрычніка), - сказалі ў амбасадзе. - Калі яна вернецца, пакуль невядома. Але дакладна не раней, чым праз два тыдні».

Пра тое, што Вялікабрытанія адклікае свайго амбасадара з Менска для кансультацый, стала вядома 9 кастрычніка.

«Вялікабрытанія асуджае пастанову Беларусі выслаць польскіх і літоўскіх дыпламатаў, - гаварылася ў паведамленні ў «Твітэры» амбасады Злучанага Каралеўства. - Яна абсалютна неабгрунтаваная і толькі ізалюе беларускі народ. На знак салідарнасці мы часова адклікаем нашага амбасадара для кансультацый і абмеркавання сітуацыі ў краіне».

Апошнія навіны