BE RU EN

У Баранавічах невядомыя разбілі акно пракуратуры

  • 13.10.2020, 11:52

Каля акна выявілі слоік з вадкасцю і рыззём.

Увечары 12 кастрычніка невядомыя закінулі слоік з вадкасцю і рыззём у акно будынка Баранавіцкай міжраённай пракуратуры - пабітая шыба, паведамілі ў Следчым камітэце.

Следча-аператыўная група працуе на месцы здарэння, праводзяцца аператыўна-вышуковай мерапрыемствы, каб выявіць падазраваных.

Паводле гэтага факту распачатая крымінальная справа паводле ч.3 арт. 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Нагадаем, што 8 кастрычніка невядомыя падпалілі ўваходныя дзверы ў будынак пракуратуры Жодзіне.

Таксама стала вядома, што ўночы 12 кастрычніка ў Маладзечанскім раёне згарэў дом, дзе вырас камандзір менскага АМАПа Дзмітрый Балаба.

Апошнія навіны