BE RU EN

У бундэстагу віталі пастанову пра санкцыі ЕЗ супраць Лукашэнкі

  • 13.10.2020, 11:38

Прадстаўнік фракцыі СDU/СSU заклікаў заклікаў да неадкладнага правядзення новых выбараў у Беларусі.

Замежнапалітычны эксперт фракцыі СDU/СSU у нямецкім бундэстагу Юрген Гарт (Jürgen Hardt) выказаўся ў падтрымку ўвядзення "даўно наспелых" санкцый ЕЗ супраць Лукашэнкі. "Лукашэнка павінен прызнаць рэаліі і, нарэшце, расчысціць шлях да негвалтоўнага, дэмакратычнага пераходу. Мы заклікаем да неадкладнага правядзення новых выбараў", - падкрэсліў нямецкі парламентарый, паведамляе Deutsche Welle.

Персанальныя санкцыі супраць Лукашэнкі і санкцыі супраць Крамля за атручванне Навальнага маюць стаць толькі пачаткам, заявіў у той жа дзень прадстаўнік фракцыі Свабоднай дэмакратычнай партыі (FDP) у бундэстагу Міхаэль Георг Лінк (Michael Georg Link). Паводле ягоных слоў, "ЕЗ мае ўзмацніць ціск на ўрады ў Менску і Маскве, каб пасярэднікі АБСЕ змаглі нарэшце наведаць палітычных зняволеных у Беларусі".

На думку Лінка, Нямеччыне варта даваць больш падтрымкі праваабаронцам у Расеі і Беларусі. Яго падтрымала калега з дэпутацкай фракцыі FDP Рэната Альт (Renata Alt), якая таксама заявіла, што расейская і беларуская апазіцыя "маюць атрымаць значна больш моцную падтрымку, а інфармацыйная прапанова расейскамоўнай службы Deutsche Welle мае быць значна павялічаная ў абедзвюх краінах". ЕЗ мае як мага хутчэй увесці санкцыі, "каб не страціць свой аўтарытэт", сказала Альт.

Апошнія навіны