BE RU EN

«Абудзілі ўвесь гмах»

  • 13.10.2020, 10:47

У ЖК «Каскад» лукашысты з’язджаюць з глузду праз бел-чырвона-белыя сцягі.

Вайна за бел-чырвона-белыя сцягі ў жылым комплексе «Каскад» доўжыцца ўжо некалькі тыдняў. Сілавікі прыцягваюць МНС з вышкамі, людзі гуртам ратуюць іх ад канфіскацыі, атрымліваюць штрафы і адпраўляюцца ў міліцыю, піша onliner.by.

Жыхары сцвярджаюць, што гэтай ноччу хтосьці надумаў выкарыстаць новую тэхніку і яна даволі сумнеўная: глыбокай ноччу невядомыя звесілі з даху бензарэз, які нейкі час гуў проста перад вокнамі кватэр. Здарэнне менчукі знялі на відэа.

Са слоў жыхароў аднаго са слупкоў ЖК, як мінімум у адной кватэры быў пашкоджаны адліў. Людзі мяркуюць, што хтосьці спрабаваў зрэзаць расцяжку са сцягам, аднак з задумы гэта нічога не атрымалася: ён застаўся на месцы.

- Нагадваем, што там не адзін паверх для спуску і моцны вецер на вышыні - гэта небяспечна, бо прывязаную рэч можа аднесці. Відавочна, гэта і адбылося. Ёсць скаргі, што аднаму з жыхароў пашкодзілі падаконне, - гаворыцца ў чаце «Каскад Live». Сёння жыхары дома плануюць адправіцца ў дыспетчарскую і высветліць, хто апошнім браў ключы ад даху.

Апошнія навіны