BE RU EN

Лукашэнка за кратамі

  • 13.10.2020, 9:33

Для ўзурпатара склалася патавая сітуацыя.

"Правадыр Лукашэнка сустрэўся з апазіцыянерамі ў турме", - піша нямецкі часопіс Der Spiegel (пераклад - inopressa.ru).

"Тое, што ў нядзелю разыгрывалася на вуліцах Менска, часам нагадвала гвалт, што адбываўся неўзабаве пасля прэзідэнцкіх выбараў два месяцы таму. Сілавікі больш жорсткім і агрэсіўна, чым апошнія тыдні, процідзейнічалі мірным дэманстрантам", - адзначае журналістка Крысціна Хэбель.

"На выходных Беларусь была сведкай розных пасланняў. У суботу правадыр Лукашэнка сустрэўся з арыштаванымі чальцамі апазіцыі, у тым ліку з Віктарам Бабарыкам. Як паведаміла блізкі да Лукашэнкі Telegram-канал "Пул першага", сустрэча, праведзеная ў 1-м СІЗА КДБ, доўжылася 4,5 гадзіны. Таксама было апублікаванае кароткае відэа", - перадае выданне.

"Правадыр упершыню дазволіў апублікаваць такія кадры з палітычнымі апанентамі". Сустрэча для ўсіх была нечаканай, - сказала ў размове з Der Spiegel палітолаг Вольга Дрындава. - Тым самым ён прызнаў існаванне ў краіне палітвязняў".

"Дрындава кажа пра знак слабасці дыктатара. На ейную думку, сустрэча Лукашэнкі паказвае, што ён больш не бачыў для сябе іншага выбару, акрамя як зрабіць такі крок. Пасля выбараў, азмрочаных фальсіфікацыяй і маніпуляцыямі, улада ў Беларусі знаходзілася ў "патавай сітуацыі", кажа Дрындава.

"Да таго ж на кароткім відэа з апазіцыянерамі чуваць толькі Лукашэнку, - адзначае выданне. - Абсурдна назіраць, як правадыр распавядае прысутным за сталом апанентам, што ён вядзе дыялог, паведамляе ім затым, што новую канстытуцыю не напiсаць на вуліцы, што цалкам можна разумець як перасцярогу на адрас дэманстрантаў. Наколькі добраахвотна апазіцыянеры ўзялі ўдзел у гэтай сустрэчы, невядома".

"Ясна, што Лукашэнка будзе весці "дыялог" са сваімі апанентамі толькі тады, калі ён будзе праходзіць на ягоных умовах. Наколькі такім чынам можна развязаць патавую сітуацыю ў краіне, наўрад ці можна прадказаць. Ад сапраўдных перамоў, напрыклад, у фармаце круглага стала з рознымі прадстаўнікамі апазіцыі, Лукашэнка, здаецца, вельмі далёкі. Да таго ж яго паводзіны не выглядаюць лагічнымі. "Гэта проста не спалучаецца адно з адным: з аднаго боку, Лукашэнка кажа пра дыялог, а з другога боку, сілавікі гэтым разам дзейнічаюць больш жорстка супраць дэманстрантаў. Але яго паводзіны не заўсёды лагічныя", - кажа Дрындава".

Апошнія навіны