BE RU EN

Прэзідэнта Польшчы ў Кіеве вітала ганаровая варта лозунгам «Слава Украіне!»

  • 12.10.2020, 19:15

Відэафакт.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, які сёння ў Марыінскім палацы ў Кіеве сустракаўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, звярнуўся да ганаровай варты прывітаннем: «Слава Украіне!».

Відэа з сустрэчы кіраўнікоў дзвюх дзяржаў у Facebook апублікаваў Офіс прэзідэнта Украіны.

Сёння ўкраінскі і польскі лідары абмеркавалі шэраг пытанняў. Між іншым, была закранутая тэма расейскай акупацыі Крыма, эксгумацыя ахвяр канфліктаў ХХ стагоддзя і ўрэгуляванне праблемы школ нацыянальных меншасцяў.

Апошнія навіны