Як фашысты з АМАПа ўцякалі ад пратэстуючых пенсіянераў
- 12.10.2020, 18:35
Відэафакт.
Удзельнікі Маршу пенсіянераў не давалі з'ехаць аўтобусам з фашыстамі з АМАПа. На відэа бачна, як карнік у балаклаве, шаломе і з дубінкай вырывае ў жанчыны плакат і кідае яго на зямлю.
Мяркуючы па гуку на відэа, кагосьці з удзельнікаў акцыі адвялі ў транспарт невядомых, каб яны праверылі, што ўнутры нікога няма. Гэта пацвердзілася, у выніку аўтобусам далі з'ехаць. Услед невядомым у балаклавах удзельнікі маршу пенсіянераў скандавалі «Фашысты!»
У іншым эпізодзе пенсіянеры далі адпор бандытам Караева. Карнікі ў адказ палівалі іх перцавым газам проста са сваіх мікрааўтобусаў.