BE RU EN

У Еўропе лекі ад каранавіруса знаходзяцца на фінальным этапе распрацоўкі

  • 12.10.2020, 17:24

Яны будуць абараняць ад інфекцыі цягам года.

Фармацэўтычны гігант AstraZeneca заканчвае распрацоўку лекаў ад каранавіруса на аснове антыцелаў. Чакаюць, што прэпарат акрамя лячэння мецьме прафілактычнае дзеянне і забяспечвацьме пацыенту год абароны ад інфікавання.

Выпрабаванне швэдска-брытанскай кампаніі AstraZeneca Plc знаходзіцца на фінальнай стадыі даследавання. Значны прарыў адбыўся праз істотную фінансавую падтрымку з боку ЗША, пасля таго, як Дональд Трамп паспяхова прайшоў такую тэрапію, піша «УНІАН».

Прэпараты створаныя на аснове антыцелаў (гэта стэроіды) і сродку супраць артрыту, якія прадухіляюць заражэнне.

Распрацоўку будуць правяраць на здольнасць абараняць чалавека ад інфікавання вірусам - паводле прагнозаў кампаніі, новыя лекі будуць даваць гадавы імунітэт.

Таксама аўтары будуць тэставаць здольнасць прэпарата лячыць пацыентаў з сімптомамі каранавіруса.

«Камбінацыя антыцелаў можа патэнцыйна забяспечыць неадкладны і працяглы эфект як для прафілактыкі, так і для лячэння інфекцыі COVID-19», - заявіў генеральны дырэктар AstraZeneca Паскаль Сарыёт.

Цягам некалькіх наступных тыдняў у выпрабаваннях возьмуць удзел амаль 6 тысяч добраахвотнікаў. Такія прэпараты на аснове антыцелаў распрацоўваюць таксама кампаніі Regeneron Pharmaceuticals Inc. і Eli Lilly&Co. Гэтыя кампаніі таксама звярнуліся ва Управу кантролю за прадуктамі і лекамі ЗША для выдачы дазволаў на экстранае выкарыстанне, але яшчэ не атрымалі дазволу.

Такое ажыўленне наконт выпрабаванняў, імаверна, звязанае з заявай Трампа, які распавёў, што кактэйль антыцелаў Рэгенерона быў ключавым у ягоным выздараўленні. Трампа лячылі ад каранавіруса «кактэйлем» з антыцелаў былых хворых на каранавірус.

ЗША інвеставалі ў далейшыя даследаванні кампаніі AstraZeneca Plc амаль палову мільярда даляраў. У сваю чаргу, Astra пагадзілася паставіць да канца 2020 года ў ЗША за 100 000 доз прэпарата з магчымасцю набыцця мільёна дадатковых доз у 2021 годзе.

Апошнія даследаванні навукоўцаў са Швэцыі і Фінляндыі пацвердзілі, што пераліванне плазмы ад людзей, якія ачунялі ад каранавіруса, дазваляе акрыяць ад COVID-19 менш чым за тыдзень. А насычаная антыцеламі плазма лечыць паджылых хворых цягам 10-30 дзён.

Апошнія навіны