BE RU EN

«Мы перажываем зусім новы і важны этап у гісторыі Беларусі»

  • 12.10.2020, 14:40

Адзін за ўсіх - і ўсе за аднаго.

Натхняльны ліст ад чытачкі тэлеграм-канала «Баста»:

- Дарагія сябры! Дарагі, любы народ! Мы перажываем зусім новы і ў той жа час, важны этап у гісторыі Беларусі. Фактычна, такія сур'ёзныя змены пачаліся яшчэ ў той момант, калі нам давялося самастойна, без дапамогі дзяржавы змагацца з эпідэміяй Covid-19. Усімі магчымымі спосабамі надаваць дапамогу медыкам, збіраць хоць нейкія звесткі пра чарговую заўважаную успышку віруса.

Але мінулыя сфальсіфікаваныя выбары 2020 года нас з'ядналі яшчэ больш: мы бачылі страшныя зверствы, збіццё, катаванні і нават забойствы. Гэта не спыніла нас, а прымусіла ісці наперад, дабівацца выканання асноўных патрабаванняў: сыход Лукашэнкі, вызваленне ўсіх палітвязняў, правядзенне новых сумленных выбараў.

Тое, што былы прэзідэнт быў у СІЗА, яшчэ ні пра што не кажа. Цалкам магчыма, што гэта толькі манеўр, каб спыніць насі і нічога больш.

Працягнем жа прыгожа выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю так, каб праца лекараў, валанцёраў з розных ініцыятыў дапамогі, праграмістаў не былi марныя. Мы разумны і міралюбны народ, які хоча быць пачутым. Адзін за ўсіх - і ўсе за аднаго!

Апошнія навіны