BE RU EN

AFP: У ЕЗ дамовіліся ўвесці санкцыі супраць Лукашэнкі

  • 12.10.2020, 13:51

Пастанова была прынятая на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Еўразвязу.

Міністры ЕЗ дамовіліся накласці санкцыі на Лукашэнку, паведаміла АFP са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.

«Кіраўнікі МЗС узгаднілі адзіную пазіцыю пра ўключэнне ў санкцыйны спіс Лукашэнку, прымаючы пад увагу ягоную інаўгурацыю пасля выбараў, якія не былі свабоднымі і справядлівымі».

Адзначым, што сёння Нямеччына заклікала краіны ЕЗ увесці санкцыі супраць беларускага дыктатара. «Мы абмяркуем Беларусь. Мы вымушаны канстатаваць, што з моманту апошняга пасяджэння сітуацыя не стала лепшай: гвалт трывае", - заявіў кіраўнік нямецкай дыпламатыі Хайка Маас.

Раней Еўразвяз прыняў санкцыйны спіс супраць беларускіх чыноўнікаў, у які ўвайшлі 40 чалавек. Аднак Лукашэнкі ў ім не было.

Апошнія навіны