BE RU EN

У Байдэна найлепшы рэйтынг, чым у кожнага прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта ЗША з 1936 года

  • 12.10.2020, 12:09

Гэта беспрэцэдэнтная пазіцыя для прэтэндэнта за 22 дні да выбараў.

Былы віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн апярэджвае прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў апошніх апытаннях. Не, выбары яшчэ не скончыліся, і ў Трампа ўсё яшчэ ёсць нязначныя шанцы на перамогу, піша тэлеканал «Люстэрка тыдня. Украіна» са спасылкай на CNN.

Але погляд на гісторыю паказвае, што сёння ў Байдэна найлепшае становішча, чым у кожнага прэтэндэнта на пасаду з 1936 года - з правядзення сацапытанняў на выбарах прэзідэнта ЗША.

Апытанне ABC News і Washington Post, апублікаванаек ў нядзелю, стала апошнім апытаннем, якое паказвае на сілу Байдэна. Дэмакрат апярэджвае Трампа на 12% - 55% супраць 43% сярод магчымых выбарцаў. Апытанне стала трэцім высакаякасным нацыянальным апытаннем, апублікаваным на гэтым тыдні, дзе Байдэн, прынамсі на 10 адсоткаў апярэджвае Трампа, і яго паказчыкі вышэйшыя за 50%. Два іншыя апытанні прадставілі CNN і SSRS і Fox News.

Сапраўды, сярэднія паказчыкі Байдэна ў апытаннях - блізу 52-53% і адрыў ад Трампа дзесьці на 10-11 адсоткаў. Гэта беспрэцэдэнтная пазіцыя для прэтэндэнта за 22 дні да выбараў прэзідэнта ЗША.

У 21 папярэдніх прэзідэнцкіх выбарах з 1936 года было толькі пяць прэтэндэнтаў на пасаду, якія былі ў лідарах у апытаннях. З гэтых пяці толькі адзін - Біл Клінтан у 1992 годзе - апярэджваў спаборніка на выбарах больш як на 5 адсоткаў. Ні ў аднаго з іх не было больш за 48% у апытаннях. Іншымі словамі, Байдэн з'яўляецца першым прэтэндэнтам, чые паказчыкі перавысілі 50% на заключным этапе прэзідэнцкай кампаніі.

Апошнія навіны